ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Слонім

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Слонім

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Слонім. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Слонім


Слонім

Найболыпага росквіту Слонім дасягнуў у другой палове ва сямнаццатага стагоддзя, калі знаходзіўся ва ўладанні вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага. Менавіта на яго сродкі і па яго праекце быў выкапаны канал даўжынёю сорак шэсць кіла метраў, які злучыў раку Шчару з ракой Ясельдай. Нёман, як вядома, упадае ў Балтыйскае мора, а Прыпяць — у Чорнае. Таму са Слоніма самым танным шляхам, па вадзе, можна было трапіць адразу ў два моры, што вельмі паспрыяла развіццю гандлю1.

Пры жыцці Міхала Казіміра Агінскага Слонім называлі ста ліцай мастацтваў, або Палескімі Афінамі. Тут працавала дру карня, існавала значная бібліятэка, дзейнічаў тэатр, які нічым не саступаў лепшым тэатрам Еўропы. Незвычайна ўражвала сама тэатральная сцэна. На ёй маглі адбывацца бітвы коннікаў, а калі ўзнікала патрэба, то артысты выплывалі нават у лодках.

У балетах і операх бралі ўдзел выканаўцы з далёкай Італіі. Для навучання мясцовых танцораў і спевакоў Міхал Казімір Агінскі заснаваў балетную школу. (142 словы)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516