ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Музей валуноў

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Музей валуноў

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Музей валуноў. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Музей валуноў


Музей валуноў

Беларусы з даўніх часоў пакланяліся камяням. Кланяліся, калі да сёмага поту стараліся выбраць іх з кожнага сялянскага поля, а тыя, як жывародныя, усё вылузваліся і вылузваліся з зямлі. Кланяліся, будуючы з іх крэпасці і замкі, палацы і цэрквы, стайні і свірны, брукуючы грукатлівыя гасцінцы.

3 далёкіх дахрысціянскіх часоў беларусы верылі ў цудадзей ную сілу камянёў. Нашы даўнія продкі лічылі, што сімвалам бога Перуна, напрыклад, з'яўляецца каменная сякера. Ёю сіва бароды грамавержац рассякае чорныя хмары і поіць зямлю да брадзейным дожджыкам. Лічылася, што яна абараняе ад злых духаў, спрыяе ўрадлівасці і пладавітасці, ратуе ад хвароб.

3 асаблівай цнатлівасцю адносіліся беларусы да камянёўпро шчаў, следавікоў з адбіткамі слядоў Хрыста, Багародзіцы, свя тых угоднікаў. У дні свят да іх ладзілі хрэсныя ходы, богаслу жэнні, ім прыносілі ахвяры, каля іх будавалі капліцы, цэрквы.

Музей валуноў знаходзіцца пад адкрытым небам ледзь не на галоўным праспекце сталіцы. Гэта ці не адзіны такі ў свеце музей. (145 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 469