ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Бярэсце

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Бярэсце

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Бярэсце. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Бярэсце


Бярэсце

Кажуць, гарады, крэпасці, замкі, як і людзі, нараджаюц ца, атрымліваюць сваё імя, ствараюць свой лёс і паміраюць. Шмат старадаўнасцяў знікла пад попелам войнаў і на белару скай зямлі. Аднак час ад часу даецца шанц пабываць у гасцях у вечнасці.

Такую чароўную магчымасць даруе старажытнае Берасцей скае гарадзішча. Тут, на глыбіні сямі метраў, створаны археа лагічны музей.

Давайце і мы праз стагоддзі спусцімся на ягоныя вулачкі, зазірнём у хаціны берасцян.

Чуеце, як па ходніках з тоўстых колатых дошак з асцяро гай крадзецца сама гісторыя? Заплюшчыце вочы і ўявіце, як шчыравалі тут злотнікі і мечнікі, шкларобы і ганчары, кавалі і ігольнікі, шаўцы і краўцы, шапачнікі і ліцейшчыкі.

Падзівіцеся, як і дагэтуль годна выглядаюць жаночыя ўпры гожанні: бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, абутак і нават зной дзеная ў раскопе вязаная рукавіца. А дубовае рала1, адзінае для таго часу ў Еўропе, здаецца, яшчэ захоўвае мазольнае цяпло берасцейскіх аратых. (136 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516