ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Галынанскі замак

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Галынанскі замак. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Галынанскі замак
Галынаны знаходзяцца на паўночным захадзе ад Мінска, у Смаргонскім раёне. Сёння гэта невялічкае мястэчка, а быў час, калі яго ўладары адыгрывалі не апошнюю ролю ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Старыя малюнкі захавалі веліч грандыёзнага комплексу, які раскінуўся на беразе маляўнічага вадаёма, сярод старых дрэў вялізнага парку.
Галынанскі замак стаў адным з сімвалаў Беларусі. А гіста рычныя падзеі, звязаныя са славутым родам, леглі ў аснову ад ной з сюжэтных ліній вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Алыпанскі».
Калі апынешся тут, здаецца, што вось зараз у правалах вок наў мільгане цень Белай Панны, пра якую складзена многа ле генд. Падсвядома чакаеш, што па бруку загрукаюць колы рас кошнай карэты Паўла Сапегі. I амаль бачыш шыкоўныя сукенкі паненак, прыгожае адзенне шляхты, і амаль чуеш бразгаценне шабляў. Тут здаецца, што дзень сённяшні — проста сон і варта толькі расплюшчыць вочы, як перад табой увачавідкі з'явіцца маленькі куточак дзівоснай краіны — Вялікага Княства Літоў скага. (143 словы)
Паводле Я. Малішэўскага.
Другие номера из решебника