ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Любчанскі замак

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Любчанскі замак

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Любчанскі замак. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Любчанскі замак


Любчанскі замак

У дзівосна прыгожай мясцовасці, у мястэчку Любча Нава грудскага раёна, на высокім беразе Нёмана здаўна ўзносіць у неба свае вежы велічны замак. Адсюль на шмат кіламетраў навокал адкрываюцца дзіўныя абсягі. Унізе, на другім беразе ракі, распасціраецца заліўны луг, што цягнецца аж да самай Налібоцкай пушчы.

Любчанскі замак быў адной з галоўных рэзідэнцый князёў Радзівілаў.

Асаблівая значнасць Любчанскага замка была абумоўлена размешчанымі ў яго памяшканнях архівамі і скарбніцай кця зёў Радзівілаў. Частка скарбніцы стала асновай унікальнага музея — Любчанскай кунсткамеры. У ёй захоўваўся збор карцін і скульптур вядомых майстроў, археалагічныя калекцыі, зброя.

Акрамя кунсткамеры, у Любчанскім замку знаходзіўся адзін з найбагацейшых на той час у Еўропе кнігазбораў. У тутэйшай друкарні выдавалася духоўная і свецкая, навуковая і вучэбная літаратура.

Замак быў разрабаваны, моцна пацярпеў ад дзвюх сусветных войнаў, пачаў разбурацца. Аднак помнік адраджаецца з руін літаральна на вачах. Любоў да роднай зямлі здольная рабіць цуды. (142 словы)

Паводле Я. Малішэўскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516