ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Каштоўныя камяні

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Каштоўныя камяні

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Каштоўныя камяні. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Каштоўныя камяні


Каштоўныя камяні

Здаўна чалавека пачалі цікавіць каштоўныя камяні. Яго прываблівала іх прыгажосць, дасканалая форма крышталю, бляск і афарбоўка. Іх знаходзілі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, а затым па адным з гандлёвых шляхоў праз тэрыторыю сучаснай Беларусі і Украіны перапраўлялі ў Еўропу. У старажытнасці ў некаторых дзяржавах янтарныя пласцінкі служылі эквівалентам залатых і сярэбраных манет. Яшчэ ў першым ста годдзі да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на Палессі, старажытныя славянскія плямёны карысталіся ўпрыгожання мі, зробленымі з каштоўных камянёў. Таму зусім зразумела, што назвы каштоўных камянёў маюць доўгую і даволі цікавую гісторыю.

Назвы каштоўных камянёў у беларускай мове захаваліся ад старажытнасці. Часцей за ўсё яны з'яўляюцца вытворнымі ад канкрэтных геаграфічных назваў ці ад слоў, якія адлюстроўва лі ўяўленні тагачаснага насельніцтва аб прыметах і ўласцівас цях мінералаў. У назвах каштоўных камянёў, як у люстэрку, знайшлі адбітак кантакты нашых продкаў з прадстаўнікамі ін шых народаў. (136 слоў)

Паводле Н. Мордас.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516