ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Помнікі жывёлам

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Помнікі жывёлам. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Помнікі жывёлам
Помнікі жывёлам узводзіліся ў розных краінах як сведчанне ўдзячнасці людзей братам сваім меншым.
Помнік сабаку стаіць пад Пецярбургам з надпісам акадэміка Паўлава аб заслугах сабак перад чалавецтвам, перад навукай. У Парыжы стаіць помнік сенбернару, які выратаваў сорак чалавек. Сенбернары — сабакі дужыя, вынослівыя. Яны ратуюць людзей, якія заблудзіліся, трапілі ў снежныя абвалы, пад руіны пры землятрусах. У Польшчы ўзведзены помнік сабаку, які вы ратаваў жыццё чыгуначнаму абходчыку. На Алясцы ўзведзены помнік важаку сабачай запрэжкі, які ў люты мароз даставіў лю дзям супрацьдыфтэрыйную сываратку.
У Грэцыі ўзведзены помнік аленям, якія сваімі вострымі капытамі вынішчылі на востраве Родас усіх атрутных змей. У Парыжскім універсітэце і ў Токіа стаяць помнікі жабе. Яе лапкі доўгі час служылі электравымяральнымі прыборамі для вучоных. У Англіі ёсць помнік «Апошняму забітаму ваўку». Помнік вераб'ю ўзведзены ў ЗША. Калісьці вераб'і выратавалі насельніцтва ад галоднай смерці. Многія жывёлы заслужылі пашану і ўдзячную памяць людзей. (143 словы)
Паводле календара «Родны край».
Другие номера из решебника