ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Крыху рамантыкі

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Крыху рамантыкі

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Крыху рамантыкі. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Крыху рамантыкі


Крыху рамантыкі

У далёкія гераічныя і рамантычныя часы, калі невялікая рэчка Галыпанка была вялікай і паўнаводнай, а вежы магутнага замка паважна ўзносіліся пад самыя аблокі, жыла ў Галынанах заможная, але вельмі сквапная пані. Яна прымушала сялян ад ранку да ночы прасці льняное палатно. За цяжкую працу не плаціла, усяляк падманвала простых людзей. Тады сяляне праклялі пані. У адно імгненне змянілася княгіня, сама пачала

працаваць. Прала раніцай, днём, уначы. Калі скончыўся лён, то ўзялася за воўну. Князь захваляваўся. Колькі лекараў, колькі знахароў прыходзіла да пані, але ніхто не дапамог. Аднойчы пра гэту бяду даведалася сялянская дзяўчына і вырашыла вы лечыць уладальніцу Галынан. 3 дазволу князя яна доўга сядзе ла каля пані, чытала малітвы. Раптоўна да княгіні вярнулася памяць. Яна загадала прынесці спіс сялян і кожнага шчодра надзяліла за ранейшую працу. 3 таго часу галынанскія князі заўсёды ў згодзе жылі са сваімі сялянамі. (139 слоў)

Паводле I. Грэчкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516