ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Пра горад Пружаны і раку Мухавец

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Пра горад Пружаны і раку Мухавец. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Пра горад Пружаны і раку Мухавец
Калісьці, як расказваюць палешукі, задумала каралева Бона залажыць горад на рацэ Мухавец. Села яна ў карэту, узяла з сабой дзіця і адправілася ў далёкую дарогу. Вось нарэшце пад'еха лі да ракі Мухавец. Хоць не надта шырокай ды глыбокай была тая рака, але праз яе быў пракладзены мост.
На сярэдзіне дарогі пачаў мост трашчаць: не вытрымаў ён карэты з чацвёркаю коней. Карэта разам з усімі апынулася на дне ракі, дзе вадзіўся, казалі людзі, нейкі змейвадзянік. Схапіў ён тое дзіця і знік, толькі яго і бачылі. Ледзь жывую выцягнулі з вады каралеву. А калі тая апрытомнела ды даведалася, што сталася з яе дзіцем, закляла тое месца.
Так з таго часу і пайшло: улетку, калі моцна прыпякала сонца, то рака ў тым месцы амаль зусім перасыхала, сыходзіла на нішто.
А пасля каралева Бона залажыла на гэтым месцы горад і назвала яго Пружаны. (144 словы)
Паводле легенды.
Другие номера из решебника