ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Легенда кахання

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Легенда кахання

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Легенда кахання. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Легенда кахання


Легенда кахання

Сустрэліся неяк юнак і дзяўчына. Суджана было ім спаткац ца, моцна пакахаць адзін аднаго, ды не выпаў лёс застацца на ўсё жыццё разам. Заўважыў красуню адзін мецэнат1 з радзі вілаўскіх палацаў. I вырашыў забраць прыгожую дзяўчыну іграць у панскім тэатры.

Пахіліліся ў горы юнак і дзяўчына. Пра жаніцьбу нельга было і думаць. I вось аднойчы юнак і дзяўчына спаткаліся, каб

разлучыцца назаўсёды. Ніхто не чуў і не ведае, колькі слоў было сказана ім, колькі слёз пралілося з яе вачэй. Толькі дуб і сасна, што раслі побач, былі сведкамі гэтай сустрэчы. Нават іх праняў пякучы боль чалавечых сэрцаў, апёк агонь нязведанага пачуц ця. У жальбе і спачуванні людскому гору дрэвы міжволі пахі нуліся адно да аднаго, перапляліся стваламі ў цесным абдым ку, нібыта шчаслівыя ад таго, што ім не пагражала пакутлівая гадзіна расстання. Так і засталіся стаяць, перашэптваючыся ў кронах, поўныя таямнічага пачуцця. (139 слоў)

Паводле легендьі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 469