Возера Свіцязь

Возера Свіцязь

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Возера Свіцязь. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Возера Свіцязь

Жыццё пакінула нам шмат сведак мінуўшчыны. Сярод іх і помнікі прыроды: дрэвы, камяні, азёры, лясы, паркі, цэлыя прыродныя комплексы. 3 імі звязана мінулае народа, памяць людская пра лепшых яго сыноў і дачок, пра адметныя падзеі, авеяныя легендамі.

Свіцязь — ціхае ласкавае возера, што так утульна лягло паміж задуменнага лесу. Ніцыя вербы мочаць доўгія косы ў цёплай вадзе. Мурожныя берагі падступаюць да возера, абрываюцца і пераходзяць у светлы пясочак. Яго лашчаць лёгкія хвалі, што серабрацца ў промнях летняга сонца. «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых», — пісаў Адам Міцкевіч.

Свіцязь нікога не пакідае абыякавым. Возера захапляе, зачароўвае, злучае мінулае і сучаснае. Тут ты нібы адчуваеш сваю сувязь са стагоддзямі, нібы ты жыў у тыя далёкія часы. Невыпадкова возера авеяна легендамі, услаўлена паэтамі, апета ў песнях. Яно надзелена незвычайнай прыгажосцю, то радаснай, то самотнай і ціхай, то бунтарскай. У ім жыве душа Беларусі. (145 слоў)

Паводле М. Дубровіна.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255