На беразе Нарачы

На беразе Нарачы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - На беразе Нарачы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / На беразе Нарачы

Я стаю на высокім беразе Нарачы і гляджу на бязмежны блакітны прастор, які зліваецца на даляглядзе з небам. Пад нагамі сухая глеба, пакрытая кустамі ядлоўцу, верасам, чаборам. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. Вада каля берага зеленавата-блакітная, чыстая і празрыстая. Далей ад берага яна здаецца сіняй.

Мядовы пах чабору і верасу змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам хвоі. У паветры ніводнай пылінкі. Нідзе яшчэ не даводзілася мне дыхаць такім чыстым паветрам. Грудзі шырацца, лёгкія глыбока ўдыхаюць смалісты водар.

Каля самага берага б'е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. Вясёлым ручайком струменіць яна ўніз, зліваючыся з вадою возера.

Такіх крыніц тут многа. Вада ў іх гаючая, карысная для здароўя. Піць яе — асалода! Вада ў Нарачы безупынна напаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца. (143 словы)

Паводле В. Вольскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255