ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Успаміны

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Успаміны. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Успаміны
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.
I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.
Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зям лі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага на сустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.
I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы. (140 слоў)
ПаводлеА. Жука.
Другие номера из решебника