ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Турау

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Турау

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Турау. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Турау


Турау

Там, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі дрымучых палескіх лясоў, размясціўся гарадок Тураў. Сівыя камяні гора да памятаюць вельмі многа. Густа скрыжавала тут свае шляхі гісторыя.

Вось што кажа легенда. Было гэта даўно. I бары ў той час раслі гусцейшыя, і балоты былі багністыя ды непраходныя. Цякла ў гэтым месцы срэбраводная рака Струмень. Была і дру гая, такая ж паўнаводная рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая ручаінка. I прыйшоў сюды аднойчы з вялікім войскам князь Тур. Прыйшоў таму, што было ў гэтым краі шмат звяроў, рыбы і ўсялякага птаства. I вырашыў ён пабудаваць тут горад. Па імені князя і назвалі горад Туравам. Упамінае легенда і пра незвычайны калодзеж. Было ў ім тры дны: меднае, срэбнае і залатое. Як толькі прарвецца трэцяе дно, тады наста не канец свету, зямля зробіцца суцэльным акіянам. Калодзеж той быццам таксама выкапаў заснавальнік горада князь Тур. (142 словы)

Паводле К. Камейшы.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516