ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Рака Няміга

Издательство: Юнипресс 2015
Тип: Учебник
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Рака Няміга. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.
Рака Няміга
На свеце шмат розных рэк, але ёсць адна незвычайная рака. Яна цячэ пад зямлёй. Гэта Няміга.
Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад. Калі спы таеце, то вам адкажуць: «Там, на Нямізе». Дзе калісьці ўзвыша ліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэрк ваў, касцёлаў, сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры, рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча1 праязджалі князі, за межныя госці.
Цяжка ўявіць, што калісьці Мінск быў падобны на знака мітую Венецыю — горад на вадзе. Толькі замест каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец2 горада, рабіла яго недаступным для ворага. Гэта была адзіная ў Беларусі ракаву ліца. У межах горада цераз Нямігу былі пракладзены шматлікія масткі, а ў некаторых месцах ляжалі драўляныя насцілы. Па іх людзі хадзілі і ездзілі, а пад насціламі мог праплысці човен. (142 словы)
Паводле С. Тарасава.
Другие номера из решебника