ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Справы каралевы Боны

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Справы каралевы Боны

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Справы каралевы Боны. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Справы каралевы Боны


Справы каралевы Боны

Каралева Бона, жонка Жыгімонта, была вельмі адукаванай жанчынай. Старанна вывучала мовы, геаграфію, багаслоўе, за коны. Шмат патрабавалася сіл, каб гаспадарыць на вялізных абшарах. Неабходна было ўмець да людзей з добрым словам звяртацца, каб працавалі лепш.

Пры Боне расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Доб рая гаспадыня, яна атрымлівала вялікія прыбыткі ад сваіх ула данняў. Іх называлі неапалітанскім скарбам, знойдзеным на беларускай зямлі.

У Моталі італьянка загадала пабудаваць палац, дзе пасяліла землякоў. I цяпер жывуць у гэтай беларускай вёсцы нашчадкі жыхароў Рыма, Неапаля і Фларэнцыі.

Пры каралеве ўпершыню пачалі праводзіць меліярацыю — асушэнне палескіх балот. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона — самы старажытны меліярацыйны ка нал у Беларусі.

У многіх раёнах Брэсцкай вобласці ёсць вёскі, якія маюць назву Агароднікі. Час іх заснавання — сярэдзіна шаснаццата га стагоддзя. Па загадзе каралевы і яе сына некаторыя сяляне атрымлівалі агароды. Іх вёскі і сталі называць Агароднікамі. (141 слова)

Паводле А. Бензерука.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 469