УВязынцы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - УВязынцы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Сорамна прызнацца, але я да гэтага часу ўсё ніяк не мог выбрацца на радзіму Янкі Купалы. А ўчора нарэшце пабыў на гэтай святой і блізкай для кожнага беларуса зямлі.
Ішлі з сябрам палявой дарогай і думалі, што вось тут, у Вязынцы, зрабіў свае першыя крокі маленькі Янка. У хлопчыка тады было яшчэ ўсё наперадзе. Яшчэ пошум родных бароў і звон крыніц не пераплаўляліся ў чыстыя радкі, а толькі хвалявалі сэрца.
Гэткае ж хваляванне адчулі і мы, ідучы вязынскімі сцежкамі.
Прайшоўшы кіламетры з два, мы апынуліся на ўскрайку вялікага поля. Справа блакітным азярком цвіў лубін. А далей — сінелі лясы. I было ў гэтым краявідзе столькі роднага, беларускага, што мы спыніліся. А тут яшчэ здалёк данеслася ціхае: «Люблю наш край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла...»
I аж заказытала нешта ў грудзях, зашчымела ў горле. (135 слоў)
Паводле 3. Прыгодзіча.
Другие номера из решебника