Таполя

Таполя

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Таполя. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Таполя

Серабрыстую таполю абрэзалі гэтым летам. Яна доўга, цэлыя два стагоддзі, стаяла ўбраная, як нявеста, з вершаліны да самага нізу ў бела-зялёную лістоту. Тоўстае яе вецце звісала над вуліцай і маім садам. Я любаваўся кожным ранкам, стоячы на ганку, бухматай таполевай паставай, камлём у чатыры абхваты. I вось таполі абрэзалі галіны, нібыта рукі чалавеку.

На камлі таполі прымацавалі таблічку: «Серабрыстая таполя. Равесніца выдатнага мастака дзевятнаццатага стагоддзя Валенція Ваньковіча».

На другі дзень я выйшаў з хаты паглядзець на абрэзаную таполю. Выгляд яе нагадваў скалечанага чалавека. На месцы, дзе была зрэзана галіна, выступіла вадкасць, падобная да слёз. Кропелькі сачыліся са свежай раны, блішчэлі на сонцы.

Я ўспомніў тэлеперадачу, дзе паказвалі, як у адной царкве заміраточыла ікона Боскай Маці. «Можа, і серабрыстая таполя гэтак жа заміраточыла, — падумаў я. — Магчыма, гэта плакаў сам мастак, у гонар якога было пасаджана незвычайнае дрэва». (136 слоў)

Паводле Я. Хвалея.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254