Дыпламатыя

Дыпламатыя

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Дыпламатыя. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Дыпламатыя

«Ну ты і дыпламат!» — так можна сказаць пра чалавека, які тактоўна правёў нейкую справу, нешта даказаў, схіліў субяседніка на свой бок. Народным дыпламатам можа быць кожны з нас. Для гэтага, як кажуць, трэба мець востры розум, тонкі інтэлект, глыбокую інтуіцыю.

А сапраўдных дыпламатаў рыхтуюць на спецыяльных факультэтах універсітэтаў.

Наша суверэнная рэспубліка мае дыпламатычныя зносіны з мноствам дзяржаў свету. Нашы дыпламаты ёсць у розных генеральных консульствах, місіях, нават пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Дыпламаты Рэспублікі Беларусь падпісваюць дзяржаўныя дакументы. Гэта значыць, што Беларусь выконвае патрабаванні гэтых дакументаў. Усю складаную міжнародную справу арганізоўвае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Яго рашэнні праводзяць у жыццё нашы пасольствы ў замежных краінах. Там працуюць паслы, пасланнікі, саветнікі, сакратары, аташэ. Так называюцца службовыя пасады дыпламатаў.

Бачыце, маладая Беларусь актыўна асвойвае складаную старажытную навуку — дыпламатыю. Яна развівае эканамічныя, культурныя, навуковыя сувязі, абараняе інтарэсы сваёй краіны за мяжой. (139 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195