Ластаўкі

Ластаўкі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ластаўкі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Ластаўкі

У нашай вёсцы хадзіла пагалоска: у вырай, у далёкія і цёплыя краіны журавы пад сваімі шырокімі крыламі нясуць ластавак. Пасля даведаўся, што гэта няпраўда. Яны самі, на сваіх крыльцах ляцяць восенню ў цёплыя краіны зімаваць. Ластаўкі спрытнейшыя, болып імклівыя за журавоў. Дык навошта ім жураўліныя крылы?

Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў, нават пазней за марудную зязюлю, якая прыносіць у свой родны бор цёплую вясну.

Прыляцеўшы, адразу браліся за работу. На апошні вянец сцяны, пад дах нашай старэнькай хаты яны ў дзюбах насілі гразь, гліну, саломінкі, валасінкі, пярынкі. Усё гэта ўласнай слінаю змочвалі, склейвалі. Птушкі майстравалі сваё гняздзечка. Яно ўжо было гатова, але шчырыя работніцы кудысьці яшчэ адлучыліся, а праз дзірачку ў ластаўчына гняздзечка праціснуўся верабей. Гэта ён нібыта паглядзець, пацікавіцца, павучыцца ў ластавак, як трэба рабіць гнёзды. Паглядзеў, павучыўся — вылятай! А ён сядзіць. Прыляцелі ластаўкі, а ў іх маленькай хацінцы няпрошаны госць. (145 слоў)

Паводле А. Бялевіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255