ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Успаміны - Дыктант

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Успаміны - Дыктант

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Успаміны - Дыктант. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Успаміны - Дыктант


Успаміны Дыктант

Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаў шыся, яна трымае мяне на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно добра. Каб можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з яе грудзей, быццам ручаёк. I я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны пе растук колаў слухаю яго. На хвіліну мне здаецца: мы нікуды не едзем, а ўвесь свет плыве насустрач нам.

Спыняемся, як і заўсёды, у маладым беластволым бярэзніку. Бацька выпрагае коней, путае іх і вядзе кудысьці ў туман. Чу ваць, як іржуць, тупацяць капытамі коні людзей, што прыеха лі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну, злазіць з воза, лупіць бульбу, што зарабіла ў вёсках. Бацька бярэ сяке ру, валіць і збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю. (144 словы)

Паводле Б. Сачанкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 517