ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Жураўліная песня

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Жураўліная песня

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Жураўліная песня. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Жураўліная песня


Жураўліная песня

У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чала века вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сон ца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а рані цай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы і светлы, як даўняя журба. Яблык упадзе — надыдзе восень, а восенню хлапчукі пя куць на полі бульбу, і ўвосень прыходзяць да чалавека ўспаміны пра маленства. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы. У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж, і ў вадасцёч най трубе грыміць, як гром, абвальваецца намёрзлы лёд.

У сакавіку першым дажджом і вільготным пругкім ветрам гукае ў акно ранняя вясна. I потым ужо будуць трубіць журавы, а яшчэ потым ралля ў полі стане шэрай, як жураўлінае крыло.

Ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шум най, бы крыгаход! (142 словы)

Паводле М. Стральцова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 503