ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс диктанты - Улазіны

ГДЗ по белорусскому языку 7‐9 класс  диктанты   - Улазіны

Издательство: Юнипресс 2015

Тип: Учебник

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 7‐9 (седьмой‐девятый) класс диктанты - готовый ответ - Улазіны. Авторы учебника: . Издательство: Юнипресс 2015.

Диктанты / / Улазіны


Улазіны

Улазіны — гэта не толькі свята, але і рытуал, які мае сімва лічны сэнс.

Звычайна ўлазіны, або наваселле, спраўлялі ў поўню, каб у новай хаце ўсяго было поўна: хлеба, грошай, збожжа, дзяцей. Ноччу перад улазінамі пускалі ў хату кошку і пеўня, каб яны прынялі на сябе зло, што магло пасяліцца ў новай хаце.

Гаспадар кідаў у хату клубок нітак і, узяўшыся за нітку, ува ходзіў сам. Пасля, падаўшы пояс, зацягваў за сабою ўсю сям'ю.

Найперш у новую хату са старой урачыста пераносілі агонь у гаршку з вуголлем, потым запальвалі свечкі і ўносілі абра зы. Сімвалічным быў і перанос са старой хаты качаргі, чапялы, вілак, лапаты для хлеба. Новая печ павінна была адразу ж пра цаваць. Гаспадыні трэба было выграбаць вуголле, ставіць у печ і даставаць чыгуны.

Ганаровае месца ў рытуале наваселля займала дзяжа. Яе ста вілі на покуці — самым шаноўным месцы, дзе вісяць абразы і куды садзяць дарагіх гасцей. (144 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 516