Беларуская мова 5 клас рабочы сшытак Цыбульская

Беларуская мова 5 клас рабочы сшытак Цыбульская

автор: .

издательство: Сэр-Вит 2015 год

Пяты клас - вельмі важны і адказны этап у вывучэнні школьнага курса беларускай мовы. Учарашнія вучні пачатковай школы, сёлета пяцікласнікі ўступаюць у дарослае жыццё. Гэты дапаможнік мае на мэце зрабіць болыл паспяховым працэс засваення вучэбнага матэрыялу, забяспечыць вучняў разнастайнымі практыкаваннямі для адпрацоўкі ўмення прымяняць вывучаныя правілы на практыцы.

Структура дапаможніка адпавядае зместу школьнай праграмы і падручніка і ўключае пяць раздзелаў: «Паўтарэнне вывучанага ў I—IV класах», «Сінтаксіс і пунктуацыя», «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія», «Лексіка. Фразеалогія», «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія». Практыкаванні, падабраныя ў дапаможніку, можна выконваць падчас вывучэння або паўтарэння адпаведных тэм на ўроку (самастойна або ў групах) ці дома; дарэчы яны будуць і на дадатковых занятках.

Заданні павышанай цяжкасці пазначаны знакам * («зорачка»), Два знакі ** паказваюць, што заданне звышскладанае. Пад знакам # падаюцца дадатковыя заданні да практы-каванняў. На думку аўтара, з гэтай кнігай могуць працаваць таксама бацькі. Калі Вам неабходна праверыць веды свайго дзіцяці, звяртайцеся да аўтара - і адказы з каментарыямі будуць дасланы на Ваш электронны адрас. Аўтар выказвае шчырую падзяку Дашы Цяпловай, якая аказала дапамогу ў напісанні дапаможніка.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России