Чырвонец

Чырвонец — матылёкагеньчык.

Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустра каецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя на кропелькі ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер'е, што гэтыя матылькі — гаспадары сунічнікаў.

Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку трэба злавіць хоць аднаго чырвонца. I ніякім не сачком, а най лепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа яго адпус ціць, крыкнуўшы яму наўздагон: «Ляці шчасліва!»

Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табой застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На вы сокім блакітным небе — белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго крыламі расхры станая кашулька.

Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства. (143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России