Васькава мара

Яшчэ сонейка не ўзышло над струменістай Палатой, а ў ма ладым бярэзніку панад ракой разліваўся салаўіны пошчак. Кожным чэрвеньскім ранкам птушкі быццам спаборнічалі, хто лепш спявае. Васька Аляксееў любіў у гэты час лавіць за гора дам рыбу. Ён радаваўся, калі на снеданне прыходзіў не з пустымі рукамі. Не кожны дзень выпадала трапіць на рыбалку, бо строгі бацька рана прывучаў яго да работы ў майстэрні. Разам з вучня міпадмайстрамі і двума старэйшымі братамі выраблялі яны роз ныя шкляныя ўпрыгожанні: пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты. Асабліва падабаліся Ваську бранзалеты, пляскатыя, круглыя, кручаныя, розных колераў і адценняў, часам абвітыя танюсень кімі дроцікамі з медзі, срэбра, а то і золата. На гэтыя вырабы быў попыт не толькі ў Полацку, але і далёка за межамі княства.

Васькавы абавязкі былі нескладаныя: трэба было нешта паднесці ці памагчы дарослым. Але ён чакаў той хвіліны, калі бацька дазволіць яму самому варыць шкло і адліваць розныя прыгожыя рэчы. (144 словы)

Паводле С. Тарасава.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России