Хвалі

На бясконцым беразе вялікага шэраблакітнага мора сядзіць хударлявы маленькі хлопчык. 3 мокрага пяску, які наліпае на далоні, ён будуе вежу. У бясконцым краявідзе будаўнік здаецца маленькім, як кропка ці кропля. Ён захоплены справай, паглы блены ў яе і не глядзіць на мора. А там нараджаецца хваля, якая бяжыць з глухім шэптам да берага. Шоргат ракавінак, пяску — і хваля адразу разбівае, руйнуе тое, што хлопчык не паспеў да будаваць. Перад разгубленым малым застаюцца рэшткі сабора і хваля, якая з шумам спаўзае і сцягвае ў мора плён працы.

Хлопчык пачынае будаваць, працуе хутчэй. Гурба пяску на бывае форму. Але зноў набягае хваля і, як коўдра, накрывае сабор з недабудаванай вежай.

Малы ўпарта насыпае, прыгладжвае сцены, вежу, з трэсачак робіць крыжык. Хваля зусім блізка. Чуваць яе шоргат і шэпт. Малы паспявае паставіць крыжык на вежу. Хваля застывае, спыняецца, ссоўваецца ў мора.

Бясконцы краявід. На беразе стаіць сабор з мокрага пяску. (145 слоў)

Паводле У. Сцяпана.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России