Надзькаваратар

Ніхто не памятаў, калі ў пасёлку пабудавалі стадыён. Ён зда ваўся бязмежным: пачатак яго вынырваў з тайгі, за пасёлкам хаваўся край стадыёна.

Тут працвітаў сібірскі футбол з анучным мячом, які, абкру ціўшыся вакол голай нагі, хутка рваўся. Таму часта ў самы раз гар гульні мяч даводзілася зашываць ніткамі, што ўваходзіла ў абавязак дзяўчынкі.

Надзька была ў нас найлепшым галкіперам, ці варатаром. Яе шанавалі і баяліся ўсе нашы футбалісты. Надзька брала мячы, якія прабіваліся з любога становішча. Яна ўмела свістаць так, што ў прахожых бровы лезлі на лоб і падала з галавы шапка.

Калі ж Надзька часам пачынала задзіраць нос, яе адразу ста вілі на месца, называючы дзіравым варатаром. Справа ў тым, што там, дзе павінны знаходзіцца вароты, заўсёды была толькі дзірка ў плоце. Але з любым, хто спрабаваў замахнуцца на яе годнасць, Надзька магла ўступіць у бойку. (134 словы)

Паводле В. Казько.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России