Цётчыны казкі

Цётка Наталка магла прыдумаць і расказаць безліч казак. Багатай парой для іх была зіма. Каб весялей прасці кудзелю ці вязаць на спіцах, жанчыны збіраліся на вячоркі ў цётчынай хаце. Наталка прыбіралася ў свае найлепшыя ўборы: хустку з чырвонымі півонямі, сіні чапец, вышываную кашулю. Гарэла лямпа, патрэсквала цяпельца ў печцы, кідаючы водсветы на падлогу і сцяну. На лаўцы са сваёю прасніцаю сядзела цётка ў акружэнні пляменнікаў, дачок і расказвала казкі.

Мы слухалі і луналі разам з героямі казак недзе за сінім мо рам, над цёмным лесам, плылі на чароўных дыванах, імчаліся на вогненных конях. Круцілася цётчына верацяно ў спрытных пальцах, цягнулася тонкая нітка, і бясконца ліліся казкі.

Я не ведаў тады, што цётка ўсё проста прыдумвала на хаду, імправізавала. Мяне здзіўляла толькі адно: ні разу яна не рас казвала адну і тую ж казку аднолькава. Шкадую, што не запіс ваў яе казак, загадак, песень, цікавых гісторый. (144 словы)

Паводле В. Хомчанкі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России