Сажалка

Намаганнямі дарослых і дзяцей балотца ператварылася ў глы бокую сажалку з гліністым дном, якое павольна запаўнялася падземнымі і крынічнымі водамі.

Цяпер мы часта паглядалі на неба, чакаючы дажджу, ад яко га залежаў наш водны басейн. Адных крыніц, вядома, мала, каб напоўніць яго, ды гарачае летняе сонца забірае немалую даніну.

Нарэшце, дождж лінуў як з вядра. Старыя злаваліся, а мы былі рады: сажалка наша расла як на дражджах. Нават асака і ракітнік, што апляталі яе вянком, павесялелі. I калі выдаўся першы сонечны дзянёк, мы адкрылі свой купальны сезон.

Як прыемна ныраць у сваім водным басейне! Прыйдзеш уве чары з сенажаці — плюхайся сабе хоць да самай ночы.

Хутка старшыня прывёз аднекуль на машыне цэлую кадуш ку малькоў і запусціў іх у сажалку. Мы захваляваліся. Гэта ж яўны замах на наш басейн! Але потым прымірыліся з карпамі. Адгарадзілі сабе асобную купальню і жывём з імі ў дружбе. (141 слова)

Паводле А. Якімовіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России