Старая і новая школы

Васіль любіць і старую школу, у якой вучыўся да пятага кла са, і новую, каменную, двухпавярховую, якая вырасла ў цэнтры мястэчка.

У старой школе таямнічасці было нават болын, чым у новай. У доўгай будыніне размяшчаліся тры класныя пакоі і настаў ніцкая. На пясчаным школьным двары шумелі лісцем таполі. У кожным пакоі старой школы можна было натрапіць на цуд. У адным кабінеце ў зашклёнай шафе стаяла заспіртаваная ў са судзе гадзюка. У другім — гербарыі, наклееныя на лісты кардо ну, мінералы ў скрыначках.

Пазней пабудавалі яшчэ тры будынкі, замкнуўшы школьны пляц на манер падковы. У новай школе толькі ў першую зіму было няўтульна. Цяпер парадак навялі: у класах цёпла, падло га і сцены пафарбаваны. Усюды на сценах — партрэты, карты, дыяграмы.

Прыгожы від адкрываецца з акна другога паверха. Летам відаць асмужаны лес, зялёнае поле, а ўзімку белая снежная пос цілка нібы ахінае наваколле. (138 слоў)

Паводле I. Навуменкі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России