Купалаўскі мемарыяльны запаведнік

Мемарыяльны запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот семдзесят другім годзе. Ён уключае вёску Вязынка Маладзе чанскага раёна і яе навакольныя мясціны па берагах ракі Вя зынкі. Цэнтральнае месца ў ім займае сядзіба з хатай, у якой нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала, яблыневы сад, штучны вадаём, насаджэнні ліпы, бярозы, елкі, бэзу. Побач з ха тай устаноўлены помнік паэту. У хаце — філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы.

На вялікім валуне, што каля хаты, выбіты словы паэта: «Тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю матку — зямлю Беларусь».

Вакол помніка Янку Купалу шэсцьдзясят кустоў руж: столь кі год пражыў пясняр.

У тысяча дзевяцьсот восемдзесят другім годзе ў гонар стагод дзя з дня нараджэння Янкі Купалы на тэрыторыі запаведніка пасаджана сто маладых дубоў.

Кожны год тут праводзяцца святы паэзіі, праходзяць злёты студэнтаўфілолагаў. I гучаць словы паэта. (130 слоў)

Паводле С.Адзінцова, С. Сідора.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России