Вязынка

Вязынка — радзіма выдатнага беларускага паэта Янкі Купа лы. Навакольныя мясціны часта называюць беларускай Швей царыяй. Цудоўная прырода роднага краю, яго фарбы і гукі ўвай шлі ў памяць творцы разам з першымі радасцямі і нягодамі. Магчыма, таму стварыў паэт незабыўную пейзажную лірыку, вядомыя ўсім прыродаапісальныя вершы.

Людзі гавораць, што ў старадаўнія часы цякла тут шырокая рака, па якой сплаўлялі лес, а каля хутара вязалі плыты. Ад сюль нібы назва.

Паводле другой легенды, назва мясцовасці нарадзілася ад вязаў, якія і цяпер упрыгожваюць берагі рэчкі, цягнуцца аж да Лысай гары.

Вучоныя сцвярджаюць, што калісьці тут было гарадзішча. Археалагічныя даследаванні выявілі штрыхавую кераміку, ка мяні, на якіх дзёрлі крупы. Гэтыя рэчы належаць да ранняй культуры славян, таму Вязынку ўключылі ў спіс мясцовасцей, дзе адшуквалі славянскія старажытнасці. У друку Вязынка ўпершыню ўпамінаецца ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя.

У тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе вязынскі калгас пе радаў будынак, у якім нарадзіўся Янка Купала, Акадэміі навук. (144 словы)

ПаводлеА. Есаковай.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России