Гомель

Шмат таямнічага ўтойваецца і ў назвах некаторых нашых абласных цэнтраў. Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей, так сталася, што ўсе яны маюць даволі багатае гістарычнае міну лае, а гэта дае падставы для ўзнікнення розных легендаў аб па ходжанні іх назваў. Прычым дапытлівы чалавечы розум па не каторых з іх яшчэ і па сённяшні дзень не дакапаўся да ісціны, працягваючы задавальняць сваю вялікую зацікаўленасць уся го толькі здагадкамі і гіпотэзамі. Узяць, напрыклад, Гомель. Многія вучоныя ледзь не катэгарычна выводзяць яго са ста ражытнага тэрміна гаміла — узгорак. Аднак сёйтой схільны тлумачыць значэнне гэтага тапоніма на ўзроўні спрошчанага падыходу да загадкі. Назва тлумачыцца і тым, што паблізу го рада, размешчанага на славутай рацэ Сож, было даволі мелка, і людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго ў час руху па вадзе, вы крыквалі: «Гогого! Мель!» Не навукова, але досыць займаль на! (126 слоў)

Паводле Л. Лыча

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России