Імя горада

Нясвіжская зямля мае багатую і слаўную гісторыю. Тут на радзілася шмат цікавых і паэтычных паданняў і легендаў. Гэта таксама нашы помнікі мінуўшчыны і даўніны. Яны распавя даюць нам пра тое, што было, хвалююць сваёй вобразнасцю, непаўторнасцю і таямнічасцю.

Існуе некалькі легендаў пра паходжанне назвы горада Нясвіж.

Вось адна з іх.

Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча пера тварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства.

Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму спрыялі і вялікія балотыбагны, і абаронцывоіны. Іх называлі віжамі.

Ворагі баяліся нападаць на гэты горад, бо ў крэпасці было шмат воінаў. Ад сугучча кароткіх слоў «несць віжаў», што аз начала «многа воінаў», сталі называць горадкрэпасць Нясвіж. (126 слоў)

Паводле К. Шышыгінай.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России