Слуцкія паясы

Сёння яны зберагаюцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева і іншых гарадоў свету. Вельмі ба гаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер у Бе ларусі засталіся толькі рэшткі гэтых дзівосных вырабаў. Гля дзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні росны луг, што пералі ваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі1.

3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадава ліся таямніцы ткацкага майстэрства, і нялёгкая праца пера тварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таго з'яўляюцца створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвеч нымі ўзорамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі амаль галоўнай аздобай у вопратцы. Ся ляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі. А магна ты і заможная шляхта падпяразваліся вытканымі з залатых і срэбраных нітак паясамі, што прывозіліся з далёкіх усходніх краін. (144 словы)

Паводле У. Ягоўдзіка.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России