Сынковіцкая царква

Непадалёку ад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі — Сынковіцкую царкву. Яна, здаецца, дастае да аблокаў. Сцены зроблены з чырвонай ста радаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адар ваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.

Сынковіцкая царква — царквакрэпасць. Пра гэта сведчаць маўклівыя байніцы ў сценах храма. За яго магутнымі сценамі прашчуры не толькі маліліся, але і пры неабходнасці бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.

Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама ў Гродзенскай вобласці. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару. Мы людзі мірныя і гасцін ныя, але калі трэба, то ўмеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.

Сынковіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў даў ніны, збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт. (135 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России