Дрыгавіцкая дзяржава

Цяперашні Тураў — невялікі ціхі пасёлак, а некалі на ягоным месцы шумеў багаты і прыгожы горад. У глыбокай старажытнас ці там ужо былі мураваныя цэрквы і манастыры. Там перапісвалі кнігі, малявалі абразы для храмаў, адчынялі школы.

Па адукаванасці і культуры сваіх жыхароў горад на Прыпяці сапернічаў з Кіевам. Самая даўняя з вядомых сёння беларускіх рукапісных кніг створана ў Тураве.

На землях Тураўскага княства выраслі беларускія гарады: Пінск, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Капыль1.

Прыпяць упадае ў Дняпро, і з Турава можна было лёгка тра піць у Кіеў. Прытокі Прыпяці адкрывалі купцам шлях у По лацкае княства, у Полыпчу і Прыбалтыку.

Жыхары дрыгавіцкай дзяржавы добра ведалі розныя склада ныя рамёствы. Археолагі знаходзяць тут на раскопках пярсцён кі і бранзалеты, наканечнікі стрэлаў і дзідаў, жалезныя замкі і шахматныя фігуркі, шкляны посуд і алавяныя абразкі. Бага тая Тураўская зямля ляжала зусім блізка ад Кіева. (135 слоў)

Паводле У. Арлова.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России