Кітабы

Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скар бы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя сховішчы. А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назва гэтым скарбам — духоўная заможнасць нашых далёкіх і болын блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую бе ларускую культуру.

Заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, на пісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю. Яны здаваліся недаступнымі і загадкавымі. I ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.

Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісто рыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Называюцца яны Кітабы. Іх аўтары — бела рускія татары. (133 словы)

ПаводлеА. Бутэвіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России