Крэўскі замак

Між маляўнічых боханаў-пагоркаў Смаргоншчыны ціха дрэм- люць ссівелыя ад часу і ваеннага попелу руіны некалі магутна- га Крэўскага замка. Гэта быў першы цалкам мураваны замак у Вялікім Княстве Літоўскім. Будавалі замак на балоцістым поплаве і насыпанай з пяску выдме2. Таму нават пад глыбокія фундаменты падкладвалі своеасаблівыя падушкі з дробнага ка- мення і гліны, дубовых і яловых жэрдак і галін. Кажуць, што падобныя збудаванні, як магутныя гняздоўі арлінай славы, былі пад сілу толькі сапраўдным волатам. Пра волатаўскую сілу крэўскіх майстроў сведчаць і велізарныя валуны, якія на неда- сягальнай вышыні замураваны ў сценах замка. Ці не з той пары захавалася ў людскім асяроддзі выслоўе: «Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў».

За сваё доўгае жыццё замак зведаў славу і няслаўе, багац- це і заняпад, разбурэнне і аднаўленне, візіты знатных гасцей, дзяржаўных асоб і непамысныя злачынствы. Пра тое сведчыць і сама архітэктура манументальнага збудавання. (138 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России