Бацька гарадоў беларускіх

Полацк... Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага сло ва. Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптван не хваляў Дзвіны, і лёгкі подзьмух ветрыку з блізкіх азёраў. Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна «плыве над Дзвіной, нібы карабель». Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, ЯК&Я сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід ра біў яе па дамове з самой Ефрасінняй Полацкай. Бачу вал, насы паны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.

Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулач ка, і хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што мы маем яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей. (127 слоў)

Паводле Н. Гальпяровіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России