Былая сталіца дзяржавы

Наваградак. Менавіта так, прычым з націскам на другім складзе, называюць свой горад яго жыхары. Пачуў я аб Наваградку ў часы далёкага дзяцінства. Суседка, бабуля Шура, якая ведала многа старадаўніх паданняў, казак, жахлівых гісторый, аднойчы распавяла, як даўнымдаўно ворагі доўга не маглі ўзяць магутны наваградскі замак, што стаяў на высокім узгорку. I не захапілі б яго, каб не выпадак. Ваявода, які кіраваў абаронай, быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну. Неаднойчы сва таўся да яе, аднак прыгажуня кожны раз адмаўляла. I раптам яму перадалі ліст, у якім каралеўна казала, што згодна выйсці за яго замуж. Але будзе гэта толькі тады, калі ён здасць замак. I аслеплены сваім пачуццём, ваявода расчыніў перад ворагам браму. Я быццам і зараз чую крыху хрыплаваты голас старэнь кай Шуры, якая гаравала болын за нас, малых слухачоў, калі расказвала, як ворагі вынішчалі абаронцаў і руйнавалі магут ныя муры. (140 слоў)

Паводле М. Багадзяжа.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России