Крэўскі замак дыктант

У пачатку чатырнаццатага стагоддзя на нашых землях набі рала моцы Вялікае Княства Літоўскае. Для аховы гэтай дзяр жавы патрэбны былі надзейныя абарончыя збудаванні.

Сярод старадаўніх магутных абаронцаў беларускай зямлі адным з першых лічыўся Крэўскі замак. Сёння ад яго засталіся толькі руіны. Але без гэтага замка нельга ўявіць летапіс Вялі кага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Крэўскі замак стаў сімвалам магутнасці, дзяржаўнай моцы велікакняжацкіх ула дароў. У ім станавілася на крыло наша гісторыя.

Калі б старадаўнія муры раптам набылі здольнасць гаварыць, колькі неверагоднага, непаўторна цікавага даведаліся б мы сён ня. За сваё амаль сямісотгадовае жыццё Крэўскі замак зведаў славу і няслаўе, разбурэнне і аднаўленне, багацце і заняпад, візіты знатных гасцей і дзяржаўных асоб. Для добрых людзей ён праяўляў шчырую гасціннасць, а для ворагаў станавіўся не прыступнай крэпасцю.

Крэўскі замак разам з іншымі замкамі складаў своеасаблі вую лінію магутных крапасных умацаванняў. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне, з'яўляліся надзейнымі перашко дамі на шляху крыжакоў. (145 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России