Жалезны кінжал

Рэчы ў розныя часы маюць зусім іншую каштоўнасць.

Каго сёння здзівіць жалезны нож або кінжал? Нікога. А пяць тысяч гадоў таму жалезны кінжал быў даражэйшы за залаты.

У пачатку дваццатага стагоддзя вучоныя знайшлі ў стара жытных Фівах грабніцу юнага фараона, васямнаццацігадовага Тутанхамона. Гэта адзіная грабніца, ЯКЭ.Я Н6 была разрабава на. У ёй вучоныя ўбачылі мноства залатых рэчаў: сандалі, фар тух, калясніцу. А на муміі, бліжэй да сэрца фараона, як самае каштоўнае, ляжаў жалезны кінжал. Любімы кінжал фараона. Значыць, тады толькі вынайшлі жалеза і зрабілі з яго юнаму фараону царскі падарунак.

За што Тутанхамон любіў гэты кінжал? Фараон быў зусім малады, сілы ў руках было нямнога, вось і любіў ён той лёгкі, зручны кінжал. I быў ён для яго даражэйшы за залаты. Зола та навокал было многа, яго проста бралі з зямлі ў Набійскай пустыні. Нават калясніцы можна было рабіць. А век жалеза толькі пачынаўся. (142 словы)

Паводле Г. Васілеўскай.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России