Мірскі замак

Мірскі замак — помнік, узведзены ўмелымі рукамі белару саў. Ім валодалі багатыя князі — Ільінічы, Радзівілы, князь СвятаполкМірскі1. За іх грошы будавалі, рамантавалі, аднаў лялі замак.

А стваралі тую казачную забудову ўмелыя рукі мясцовых і прывазных майстроў. Яны рабілі вежы, гарматныя байніцы, пад'ёмныя масты, узводзілі вінтавыя лесвіцы, клалі кераміч ную падлогу, тынкавалі і бялілі сцены, выштукоўвалі ўзорны арнамент.

Замак у Міры — удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша па кутная беларуская зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам рускія, французскія, шведскія, нямецкія войскі. У Другую сусвет ную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваен напалонных. А пры адступленні спалілі ў замку ўсё, што гарэла.

Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны. Знайшлі ся сродкі і для аднаўлення велічнага Мірскага замка. Тут цяпер праходзяць Дні пісьменства, канцэрты вядомых спевакоў, кам пазітараў. Старажытныя вежы, сцены, вокны байніц, брукава ная падлога — усё прымушае задумацца і беларускага, і замеж нага вандроўніка пра наша агульнае мінулае. (140 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России