Лідскі замак

У Лідскі замак цяпер можа зайсці кожны, хто пажадае дых нуць даўніной горада. Вышчарбленыя падмуркі з чырвонай цэ глы, як акрываўленыя воіны, стаяць у цэнтры горада. Замак без замка.

А быў жа час, калі гэта пабудова была непрыступнай для са мых ваяўнічых заваёўнікаў. Набегі на крэпасць рабілі і татара манголы, і рыцарыкрыжакі, і войскі смаленскага князя. Але замак заставаўся жыць.

Той замак наведвалі ў свой час вялікія князі і каралі, імпе ратары і прэзідэнты, цары і міністры. Кароль Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр у пакоях Лідскага замка падпісаў духоў нае завяшчанне.

Ахвотнікаў захапіць замак, горад і навакольныя землі зна ходзілася шмат. Самымі ліхімі аказаліся шведскія войскі, якія ўзарвалі замак, яго сцены, вежы. Амаль праз дзевяноста гадоў на замкавых руінах адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэву ша Касцюшкі і царскімі войскамі.

Цяпер працягваецца бітва за аднаўленне Лідскага замка — помніка нашай слаўнай гісторыі. (133 словы)

Паводле У. Ліпскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России