Сталіца раёна

Ашмяны маюць герб, які складаецца з трох частак. Ён як бы загадкавы, неразгаданы. Але гісторыя горада разблытвае гэту таямніцу.

На блакітным полі намаляваны залаты шчыт. Ім абаранялі ся ашмянцы ў баях з атрадамі Яраслава Мудрага, з крыжакамі.

Шчытабаронца патрэбен быў і ў барацьбе з напалеонаўскімі войскамі, і ў гады Першай, Другой сусветных войнаў.

На чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя вагі. Гэта яўны сімвал таго, што ашмянцы са старажытнасці зай маліся гандлярствам, умела праводзілі ў мястэчку кірмашы.

На сярэбраным полі размясціўся чырвоны быкцялец. А гэта знак людзей мужных, цярплівых, таленавітых. Такія і ёсць ашмянцы вось ужо сем стагоддзяў.

Сённяшнія Ашмяны і ўвесь раён перажываюць сваю новую маладосць. Сапраўдным багаццем гэтага краю з'яўляюцца тры ста шэсцьдзясят чатыры вёскі, дваццаць рэк, лясы, сенажаці, пашы. На пяцідзесяці тысячах гектараў ворнай зямлі хлебаро бы збіраюць высокія ўраджаі. Паспяхова развіваецца прамыс ловасць раёна. У школах рыхтуецца новая змена для дарослых. (143 словы)

Паводле У. Ліпскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России