Высокая сталіца

Сённяшні Навагрудак меў старажытную назву Наваградак. Вучоныяархеолагі маюць доказы, што людское паселішча тут узнікла ў канцы дзясятага стагоддзя.

Вядома, што Навагрудак стаіць на гары, якая ўзнімаецца над узроўнем мора на трыста дваццаць тры метры. Гэта самае высо кае месца ў Беларусі. I з якога б боку ні ехаў сюды, адчуваеш, што ўздымаешся ўвысь, туды, дзе векавыя руіны вежаў былога замка, дзе цэрквы і касцёлы, сівыя камяніцы.

3 гары Замкавай узіраўся ў далячынь сваёй дзяржавы Мін доўг — стваральнік Вялікага Княства Літоўскага. Ён заклаў падмурак нашай дзяржавы.

Да скалечаных муроў замка прыходзіў паэт Адам Міцкевіч. Навакольныя краявіды натхнялі наваградца на паэзію, якая вывела яго ў геніі.

3 высокага Навагрудка, здаецца, бачны ўвесь раён: і задум лівы бацькаНёман, і зялёны дыван Налібоцкай пушчы, і ўра джайныя палеткі, і ўсе сельскія населеныя пункты і гарадскі пасёлак.

Старажытны горад Наваградак нанова перажывае сваю ма ладосць. (137 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России