У Купалаўскім парку

Утульным і цяністым улетку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя дні вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго ру капісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двух павярховая камяніца. Гэта Літаратурны музей Янкі Купалы.

Крыху воддаль размешчаны фантан «Купалінка». Як жы выя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак, апускаюць іх на ваду.

Аднак жа пройдземся яшчэ крыху, каб сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Унізе бруіць крынічка, выбіваючыся зпад вялізнай папарацькветкі. Купала ж з горда ўзнятай га лавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор. (143 словы)

Паводле У. Юрэвіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России