Нашы камяні

Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і балот, яна і краіна старажытных замкаў і пала цаў, яна і краіна бульбы, ільнудаўгунцу, васількоў.

Аднак Беларусь — гэта яшчэ і краіна валуноў.

Колькі іх, розных па форме і па памеры, параскідана па на шай зямлі! Ля рэчак і ў лясах, на сенажацях і хлебных палях, каля дарог і на вуліцах вёсак. Адны з іх — маленькія камень чыкі, а другія — вялізныя валуны ў сотні тон.

Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, лю баваўся імі, знаходзіў агульную мову. I ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не мясцовыя.

Нашы валуны — іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і, разлучыўшы з радзімаю, прынёс на нашу зямлю. I наша радзіма стала вечнай радзімай для іх.

Скандынаўскія вандроўнікі спрадвеку звыклыя нашаму бе ларускаму воку. Без валуноў і сёння мы не ўяўляем сваіх края відаў. (143 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России